Водкук на паход "Высокая Черногора"

Маючы пэўны вопыт вандровак па Беларусi (пешых i водных, як прагулачных, так i спартыўных) захацелася выпрабаваць на сабе новую прыродную стыхiю, якая адсутнiчае ў Беларусi, а менавiта паспрабаваць сябе у гарах. 

Думалi пачаць з Крыма, але па вядомых прычынах, памянялi ў апошнi момант на Украiнскiя Карпаты, паколькi гэта самыя блiзкiя горы ад Беларусi (акрамя напэуна Польскiх Карпат), безвiзавы рэжым, блiзкая, амаль родная «мова», прымальныя кошты i шмат iншае. 

I вось мы ў Iвана-Франкоуску. Прыехалi загадзя, за суткi да пахода. Прагулялiся па гораду. Горад прыемны, старажытны цэнтр з вузенькiмi вулачкамi, мноства разнастайных кафэшак з украiнскай, i ня толькi, кухняй, добразычлiвыя i спагадлiвыя людзi. I галоўнае, што размаўляя ў асноуным па «беларуску», не адчуваў абсалютна нiякага моўнага бар'ера.

На наступны дзень сабралася група (доволi шматлiкая, 14 чалавек), пераезд гадзiны 3 на мiкрааўтобусе i вось мы каля падножжа гор. 

Першы не працяглы, але выматываючы (напэўна таму, што першы) пераход, набор вышынi i мы на першай стаянцы. Зноў першы, па-сапраўднаму горны краявiд вакол: застыўшыя хвалi гор, у нiзiне бялёсае мора тумана i мы амаль пад аблокамi…. Аж дух захоплiвае з непрывычкi. Але ў гарах i свае бытовыя «прывабнасцi», з якiмi мы сустрэлiсь на першай жа стаянцы. Каб набрать вады, схадзiць па дровы i па iншым штодзенным патрэбам необходна зноў падымацца цi спускацца з крутых схiлаў, нi што ў гарах не даецца легка.

А далей зноў стомны набор вышынi, вузкiя горныя сцежкi з стромкiмi абрывамi, аж да галавакружэння, скораныя вяршынi, у тым лiку чатыры двухтысячнiка i самая высокая гара Украiнскiх Карпат Гавэрла, прыгажэйшыя высокагорныя азера… Ну i вядома штодзенныя пралiўныя дажджы, ранiшнi густы туман, мокрые ногi i вопратка, згарэўшыя на сонцы насы, шыi, рукi… Але ў прынцыпе ўсе цяжкасцi былi чакаемы, аб iх можно было даведацца напрыклад па водгуках на сайте. Але да чаго не магчыма было быть падрыхтаваным, так гэта да неапiсальнай прыгажосцi i велiчы Карпацкiх гор, асаблiва для тых, у каго гэта першыя горы. 

Ну i вядома, што таксама ў прынцыпе чакаема, кампанейскiя, прыветлiвыя, вяселыя, спагадлiвыя людзi, як у группе (iншыя ў вандроукi, тым болей у горы, напэўна не ходзяць), так i сярод шматлiкiх, сустрэтых намi турiстаў. А сярод iх такiя цiкавейшыя персанажы, як: мужчына 73 гадоу, якi падарожнiчаў па гарах ужо 1,5 месяца; сям'я з-пад Волгi з двума маленькiмi хлопчыкамi, якiя ўходзяць на перавал у пралiўны дождж; i дзед альпiнiст с маленькiм унукам, якiя пакараюць Петрас i многiя, многiя iншыя.

Ну i асаблiвае дзякуй, вядома, нашаму iнструктару Сашэ, за iдэальную арганiзацыю, смачнейшыя супчыкi па вечерах (салам, вядома, беларуса не здзiвiш), цiкавейшыя аповеды пра Карпацкi край i не толькi. 

Ну i на заканчэнне. Мы бралi самы працяглы з магчымых вандровак, iдучы першы раз у горы, каб гарантавана даведацца: наша гэта цi не, цi атаб'юць перанесеныя цяжкасцi вандроукi жаданне цi захочацца, зной «покоренных вершин». I вось, праз месяц, магу з упэненасццю сказаць, словамi з усiм вядомай песнi: лепей гор могут быць толькi горы, на якiх яшчэ не бываў. I таму, «калi буду жывы i здаровы i Богу будзе ўгодна» абавязкова буду планавать на наступны год вандроўку па «Дзiкiх Гарганах». 

Жадаю ўсiм здароўя i новых вяршынь. Да новых сустрэч.